>У Кіеве падпісана пагадненьне аб супрацы паміж Моладзьдзю БНФ (Беларусь) і Моладзевай арганізацыяй Партыі «Наша Украіна» (Украіна).

«Падпісаньне пагадненьня — ня столькі пачатак, колькі працяг шчыльнай і плённай супрацы. Для Беларусі надзвычай карысны досьвед пабудовы ўкраінскай дэмакратыі, яе першыя крокі ад постсавецкай дыктатуры да сёньняшняга ўзроўню разьвіцьця », — зазначыў лідэр Моладзі БНФ Андрусь Крэчка.
Асноўнымі аспэктамі супрацы дзьвух арганізацыяў зьяўляюцца: рэалізацыя сумесных праектаў, студэнцкія абмены, разьвіцьцё кантактаў з аднадумцамі ў Эўропе ды інш.

Старшыня Моладзевай арганізацыі Партыі «Наша Украіна» Сьцяпан Барна адзначыў, што пагадненьне мае на мэце ў тым ліку і міжнародную супрацу,як то: выпрацоўка супольнай пазыцыі па найбольш важных пытаньнях, супраца з эўрапейскім моладзевымі арганізацыямі-аднадумцамі і ўзаемападтрымка на міжнародных форумах.