Асуджаны на 15 сутак сябра БХД Андрусь Кашэўскі, які адбывае пакаранне ў ізалятары-размеркавальніку на Акрэсціна, абвесціў галадоўку.
Пра гэта прэсавай службе БХД паведаміла праваабаронца Наста Лойка. Стаў вядомы артыкул, паводле якога асуджаны Кашэўскі – дробнае хуліганства. Апроч гэтага актывісту, якога затрымалі каля менскага метро 3 сакавіка, спрабавалі далучыць абвінавачанне ў супраціве міліцянтам пры затрыманні. Аднак ні складзены пратакол, ні пастанову суду Ленінскага раёна Менску Крашэўскаму не паказалі.
Сябра БХД са Смалявічаў Андрусь Кашэўскі, які збіраўся балатавацца ў Жодзінскі гарсавет, быў затрыманы вечарам 3 сакавіка ў Менскім метро.
Актывіста даставілі ў суд Ленінскага раёна, дзе ў той жа вечар адбыўся суд. Суддзя Навіцкаяпрысудзіла актывісту 15 сутак зняволення. Што стала падставай для вынясеньня прысуду, міліцыянты паведаміць паплечнікам Андруся адмаўляліся.
09.03.2010
Андрусь Кашэўскі абвесціў галадоўку