Радыё Свабода

Сёньня калегія крымінальных спраў Гомельскага абласнога суду пад старшынствам Людмілы Грынько адхіліла касацыйныя скаргі актывіста БХД Яўгена Якавенкі й ягонага адваката на вырак Цэнтральнага суду за ўхіленьне ад вайсковай службы.

Актывіст быў пакараны годам абмежаваньня волі, так званай “хіміяй”, за тое, што “не зьяўляўся на мерапрыемствы прызыву з 22 сьнежня па 12 лютага 2010 году”.

Адначасова калегія прымяніла да спадара Якавенкі закон “Аб амністыі” ў сувязі з 65-годзьдзем Перамогі. Ягоная судзімасьць скасаваная.

Канфлікт паміж 25-гадовым прызыўніком Якавенкам і Гомельскім гарадзкім ваенкаматам адбыўся таму, што ваенкамат адмаўляўся выпісваць позвы на беларускай мове.