Служба маніторынгу ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»
Работнік Магілёўскай пракуратуры не прадаставіў «Бобруйскому курьеру» інфармацыі, спасылаючыся на адсутнасць у газеты акрэдытацыі.
Журналіст «Бобруйского курьера» Яўген Васьковіч звярнуўся ў Магілёўскую пракуратуру, каб удакладніць інфармацыю. Гаворка ішла пра крымінальную справу, узбуджаную Магілёўскай пракуратурай супраць двух бабруйчан, якіх падазраюць у жорсткім забойстве пенсіянера ў Асіповіцкім раёне. Прычым, пра гэтую справу ўжо напісалі рэспубліканскія СМІ. Старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова, даведаўшыся, з якой газеты да яе звяртаюцца, адмовілася прадаставіць якую-кольвек інфармацыю, спасылаючыся на адсутнасць у «БК» «спецыяльнай» акрэдытацыі.
Журналісту прапанавалі прыехаць у Магілёў («Бобруйский курьер» знаходзіцца, адпаведна, у Бабруйску) і аформіць акрэдытацыю.