Фота: прэсавая служба БХД


Cуды над затрыманымі 27 ліпеня ўдзельнікамі акцыі, прымеркаванай 20-годдзю прыняцця Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі, перанесеныя на 5 жніўня. Касю Давыдзік, Міколу Дземідзенку, Вячаслава Сіўчыка і Андрэя Кіма абвінавачваюць у дробным хуліганстве (артыкул 17.1 Адміністрацыйнага кодэксу) за нібыта нецэнзурную лаянку.


Як паведаміла Радыё Свабода, суды былі перанесеныя з-за адсутнасці сведак. Гэтага рашэння сваякам затрыманных і журналістам давялося чакаць на прыступках суду, бо ў залю паседжання нікога не пусцілі.


Учора на плошчы Якуба Коласа ў Менску сабраліся каля пяцідзесяці чалавек. Як паведаміла прэсавая службаБХД, моладзь дваццацігадовага ўзросту – равеснікі незалежнасці – пачалі чытаць беларускія вершы.


Да прысутных падыйшоў міліцыянт у цывільным і папярэдзіў, што акцыя несанкцыянаваная. Калі пасля ўскладання кветак да помніка людзі рушылі ў бок цэнтру, каб ускласці кветкі да помнікаў Янку Купалу і Максіму Багдановічу, шлях ім перагарадзілі міліцыянты. Былі затрыманыя Вячаслаў Сіўчык, Андрэй Кім, Мікола Дземідзенка і Кася Давыдзік.


Затрыманні




А. Кім